Зноў паклікала школа

      1 верасня педагогі школы, вучні і іх бацькі сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года. З прывітальным словамі да прысутных звярнуліся дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч і старшыня Шаняўскога сельскага савета С. І. Лапука.  Прадстаўнік  ААТ «Шані-аграпрадукт» С. В. Зелянееў  уручыў грашовыя прэміі вучням, якія летам працавалі ў гаспадарцы.

      Вясёлыя песні і інсцэніроўкі парадавалі і  вучняў, і шматлікіх гасцей свята.  А галоўнымі на ім былі, вядома, першакласнікі, якія атрымалі ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кнігу «Беларусь — наша Радзіма».

 

Добавить комментарий