19 верасня адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама «Аб стане работы і мерах, прымаемых Шаняўскім сельскім Саветам дэпутатаў і выканаўчым камітэтам па забеспячэнні спрыяльных умоў пражывання і жыццядзейнасці насельніцтва».
У рамках мерапрыемства прайшло наведванне ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».
З прывітальнымі словамі да гасцей школы звярнуліся вучні, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала прысутным аб стане спраў і перспектывах развіцця ўстановы. Госці змаглі пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, наведаўшы кабінеты школы.
Вялікую цікавасць гасцей выклікалі выстава, падрыхтаваная членамі факультатыва «Пэчворк», і выстава «Фантазіі восені».