У рамках святкавання 100-годдзя беларускага кіно навучэнцы 8-10 класаў і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» здзейснілі экскурсію ў кінатэатр «Спадарожнік», дзе мелі магчымасць наведаць выставу і паглядзець фільм «Чорны замак Альшанскі». Фільм уразіў дзяцей і педагогаў спецэфектамі, відовішчнасцю, гукавым афармленнем. Дзве гадзіны праляцелі на адным дыханні.