Для вучняў 1-4 класаў прайшоў конкурс эрудытаў на лепшага знаўцу беларускай мовы. Падчас конкурсу рабяты паказалі свае здольнасці ў веданні роднай мовы. Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у адкрытай размове «Беларусь гераічная» і акцыі «Абеліскі». Навучэнцы 8,9 класаў прагледзелі і абмеркавалі фільм «Я родам з дзяцінства» у рамках рэспубліканскага кінамарафона «Глядзі і памятай».