18 мая адзначаецца Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Акцыя з гэтай нагоды ўпершыню прайшла ў Сан-Францыска, дзе арганізатары ўшанавалі тых, каго ўжо няма, і падтрымалі тых, хто змагаецца з “чумой ХХ стагоддзя”.
Вучні нашай школы наведалі пазнавальна-прафілактычную гадзіну «СНІД — праблема сучаснасці», якую правяла настаўніца біялогіі і геаграфіі Дзенісюк В. М.