Дзень прафарыентацыі

   У суботні дзень, 24 кастрычніка, вучні школы мелі магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіях па родных мясцінах.

  З навучэнцамі пачатковых класаў праводзілася віктарына “Ці ведаеш ты прафесіі?”.  Дзеці адгадвалі загадкі, рэбусы, складалі прыказкі, прымаўкі. У канцы мерапрыемства кожны склаў выказванне “Мая прафесія ў будучым”.

   З вялікай цікавасцю вучні 5 – 7  класаў знаёміліся з прафесіямі сваіх бацькоў. Яны зусім па-новаму адкрылі свет прафесій, якія, на іх думку, былі знаёмыя з дзяцінства.

   Вучні 8 – 10 класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Свет прафесій”. Старшакласнікі абмяркоўвалі, чым займаюцца прадстаўнікі сучасных прафесій, назвы якіх некаторыя з іх нават не чулі, падбіралі прымаўкі і прыказкі пра працу і старанне, рабілі рэйтынг самых запатрабавальных прафесій у краіне. Самым цікавым, на погляд вучняў, стаў конкурс “Здагадайся па фота”, дзе яны адгадвалі назвы  незвычайных сучасных прафесій. Заданні, якія былі прапанаваны школьнікам насілі пазнаваўчы характар і мелі на мэце пашырыць кругагляд вучняў і спрыяць прафесійнаму самавызначэнню.

   Педагог-арганізатар правяла з вучнямі 5 класа гульню “Піянерская азбука”. У ходзе гульні піянеры вучыліся завязваць гальштукі, адгадвалі крыжаванкі, расказвалі пра піянераў-герояў.

Добавить комментарий