Акцябрат стала больш

   11 лістапада ў школе адбылося свята – вучні другога класа сталі акцябратамі. Рады юных членаў БРПА школы папоўніліся. Піянеры запрасілі дзяцей у падарожжа па краіне Акцябраціі. Навучэнцы праходзілі розныя іспыты, каб даказаць, што яны самыя хуткія, спрытныя, працавітыя, кемлівыя і дружныя. У выніку гульні-падарожжа 6 вучням ўручылі значкі і аб’явілі, што яны годныя быць акцябратамі. Віншуем!

Добавить комментарий