Белдзяржстрах – дзецям

   На падставе ліста ўпраўлення адукацыі ад 06.04.2016 №16/04 і ў мэтах правядзення інфармацыйна — тлумачальных мерапрыемстваў з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі па правілах бяспечных паводзін, выхаванню культуры бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыцы дзіцячага траўматызму Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з красавіка 2016 па чэрвень 2016 праводзіць чарговую штогадовую акцыю «Белдзяржстрах – дзецям».
   Мэта акцыі – давядзенне інфармацыі аб страхаванні да грамадзян і забеспячэнне максімальнага ахопу добраахвотным страхаваннем як дзяцей, так і дарослых.

   Страхаванне не зберажэ ад непрыемнасцяў і не пазбавіць ад іх наступстваў, але стаць рэальнай матэрыяльнай падтрымкай або проста дадатковым прыбыткам, які можна накіраваць на падтрыманне здароўя, можа. Застрахаваць можна дзяцей, сябе і сваіх блізкіх ад удараў і траўмаў, пераломаў і раненняў, апекаў і адмаражэнняў, атручванняў хімічнымі рэчывамі і саставамі, лекамі і грыбамі, ядамі насякомых і змей з прычыны іх укусаў і іншых няшчасных выпадкаў. Страхавым выпадкам з’яўляецца прычыненне шкоды жыццю і здароўю ў выніку ўпершыню выяўленага ў перыяд дзеяння дагавору страхавання захворвання.
   Дзіцячы страхавы поліс тэрмінам дзеяння адзін год пры страхавой суме 20, 0 мільенаў рублеў каштуе ад 150 да 250 тысяч рублеў. Акрамя таго, Белдзяржстрахам прадугледжаны шэраг зніжак.

Добавить комментарий