З 3 па 29 красавіка ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна праводзіцца выстава-конкурс малюнкаў «Ваша перамога — наша свабода», прысвечаная 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучаніцы нашай школы Макарук Ганна, Бова Кацярына і Ніпарка Ганна падрыхтавалі работы ў намінацыі «Мастацкі партрэт ветэрана».