У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у школе адбыўся конкурс інсцэніраванай песні. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 70-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка да конкурсу, таму журы, у склад якога ўвайшлі педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.
І ўсё ж перамогу святкавалі вучні 4 і 6 класаў, ІІ месца атрымалі вучні 5 і 7 класаў, а ІІІ месца было аддадзена вучням 3, 8, 9 і 11 класаў.
Віншуем з перамогай!