Наркаманія — сур’ёзная пагроза здароўю

      1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам .

      Праблема барацьбы з наркотыкамі з’яўляецца адной з найболей актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Гэта абумоўлена цяжкімі медыцынскімі і сацыяльнымі наступствамі злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі.

      Cамымі эфектыўнымі мадэлямі прафілактыкі лічацца розныя варыянты мадэлі фарміравання неабходных жыццёвых навыкаў. Адзначана, што некаторыя дзеці, нават калі яны падвяргаюцца шматлікім фактарам рызыкі, не ўжываюць наркотыкі і алкаголь. Даследаванні паказваюць, што ад гэтага іх утрымлівае цэлы шэраг ахоўных жыццёвых навыкаў і ўмоў: пачуццё гумару, унутраны самакантроль, мэтанакіраванасць, важнасць узаемаадносін, прыхільнасць да законаў і норм грамадства, школы, сямейных стандартаў, якія выключаюць ужыванне алкаголю і наркотыкаў.

Добавить комментарий