Да Дня сям’і, які праходзіў 15 мая, вучні 5 класа арганізавалі фотавыставу «Знаёмцеся: гэта мая сям’я». Кожны з іх расказаў пра сваіх бацькоў, сясцёр, братоў, іх захапленні. Усе вучні з задавальненнем слухалі аповеды сваіх аднакласнікаў, якія з любоўю, пяшчотай, ласкай і добрынёй гаварылі аб сваіх родных і блізкіх людзях.