Славутыя землякі Пружаншчыны

23 студзеня ў рамках праекта «ШАГ»  навучэнцы 8, 9, 11 класаў сабраліся для абмеркавання тэмы «Ганаруся сваімі славутымі землякамі».

Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з інфармацыйнымі блокамі: “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае Адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”.
Таксама яны ўзнавілі ў памяці імёны і прозвішчы Герояў Сацыялістычнай Працы Пружанскага раёна,  з павагай расказалі пра жыхара аг. Шані Сароку В.І. – Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, былога дырэктара ААТ “Шані-аграпрадукт”.

Добавить комментарий