Нашы на раённай нарадзе

      28 жніўня група педагогаў школы прыняла ўдзел ў раённай пленарнай нарадзе. Дырэктар школы Алена Мікалаеўна Ярмашэвіч выступіла перад прысутнымі па тэме «Задавальненне адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх бацькоў і забеспячэнне якасці адукацыі — прыярытэты дзейнасці кіраўніка». 

      Педагог-арганізатар Каляда Ала Георгіеўна атрымала з рук начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганаровую грамату аддзела. Гурток «Гаспадынька», якім кіруе Валянціна Сямёнаўна  Ханіла, удзельнічаў у выставе «Школа пасля ўрокаў». Цудоўна прадставіла работы вучаніца 11 класа Бармута Вераніка.

Добавить комментарий