У суботу, 27 лютага, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Фізкультуру любіць — здаровым быць». Вучні 5 — 9 класаў паказалі свае веды ў пазнавальнай гульні “Як не стаць ахвярай шкодных звычак”. Старшакласнікі абмяркоўвалі праблемы ўжывання наркатычных сродскаў у адкрытым дыялогу “Моладзь за здаровы лад жыцця”.