Ведаць, каб не спатыкнуцца

Пад такой назвай прайшла ў школе адкрытая размова, на якую былі запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айцец Сергій, загадчык Шаняўскога ФАПа Рыбачок Я.Р., педагог сацыяльны Арабей А.Я., настаўнік біялогіі Граб В.М.

Падчас правядзення мерапрыемства Яўгенія Рыгораўна пазнаёміла вучняў з наступствамі ўжывання алкаголю і наркотыкаў. Айцец Сергій расказаў старшакласнікам аб адносінах царквы да шкодных звычак. Са змяненнямі і новай рэдакцыяй КоАП, у якой была ўдасканалена сістэма спагнанняў, пазнаёміла Алена Якаўлеўна. Напрыканцы  размовы вучням была прапанавана для прагляду і абмеркавання  прэзентацыя «Мы за здаровы лад жыцця», падрыхтаваная Граб В.М.

Добавить комментарий