Душа Беларусі ў сімвалах яе

У рамках тыдня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у школе прайшлі мерапрыемствы, падчас якіх пачаткоўцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення дзяржаўных сімвалаў, даведаліся аб тым, што ўяўляе сабой залаты контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонейка, аб значэнні вянка з каласоў і кветак канюшыны і льну, які абрамляе герб.

У ходзе мерапрыемстваў вучні 5 — 10 класаў падкрэслілі, што галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь перадаюць гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа, адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даюць уяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе нацыянальных каштоўнасцях.

 

 

Добавить комментарий