Штогод у трэцюю нядзелю мая прынята ўспамінаць людзей, якія памерлі ад СНІДу. Гэта робіцца ў тым ліку для таго, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем хворых СНІДам і носьбітаў ВІЧ-інфекцыі. Для старшакласнікаў былі праведзены мерапрыемствы, на якіх вучні ўспомнілі пра шляхі перадачы і меры прафілактыкі захворвання, а таксама пра сусветна вядомых зорак кіно і эстрады, якія загінулі ад СНІДу.