На раённым свяце

     5 кастрычніка група педагогаў школы была запрошана на раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. На свяце ўшаноўваліся лепшыя педагогі раёна. Цёплыя і шчырыя словы прагучалі пра педагагічныя дынастыі, сярод якіх  дынастыя Якімавец — Грышкевіч — Пасько. Прыемным сюрпрызам стала ўзнагароджанне школы ў намінацыі «Школа — наш утульны дом» акустычнай мультымедыйнай сістэмай, сродкі на якую выдаткавалі нашы шэфы — ААТ «Шані-аграпрадукт».

Добавить комментарий