4 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі ўдзел у гадзіне памяці «Мы памятаем і ніколі не забудзем», прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Падчас успамінаў выхавацелі нагадалі вучням аб жудасных падзеях і цяжкім лёсе савецкага народа ў гэты час.
Таксама наведвальнікі летніка з вялікім задавальненнем спаборнічалі ў спартландыі «Спорт — ты сіла», гульнёвай праграме «Водныя забавы», у інтэрактыўнай гульні «Гульня са Смяшарыкамі». З мэтай фарміравання негатыўных адносін падлеткаў да курэння і зніжэння рызыкі далучэння да гэтай шкоднай звычкі з выхаванцамі была праведзена тэматычная дыскатэка «Парады Нязнайкі аб шкодзе курэння».