Пад такой назвай для старшакласнікаў прайшла дыскусія, у ходзе якой вучні разглядалі прычыны ўзнікнення канфліктаў, малявалі канфлікты ў выглядзе прадметаў або з’яў, называлі асабістыя якасці, якія патрэбны чалавеку для канструктыўнага спосабу рашэння канфліктнай сітуацыі. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі зрабілі выснову, што рашаць усе спрэчныя пытанні можна толькі мірным шляхам.