У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафіліктыкі СНІД у школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай праблеме.
Для вучняў пачатковых класаў была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «СНІД. Што патрэбна ведаць?» Пачаткоўцы пазнаёміліся з жудаснай хваробай усёй планеты, а таксама атрымалі кансультацыю, як засцерагчыся ад гэтай бяды.
Пры правядзенні мерапрыемстваў настаўнікі актыўна выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі. Вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у калектыўнай творчай справе па выпуску калажа на тэму «Опасность — СПИД!», які быў прадстаўлены на раённы конкурс.
Для вучняў старэйшых класаў была арганізавана гадзіна інфармавання «СНІД у пытаннях і адказах». Вучні пазнаёміліся са статыстыкай захворванняў СНІД у Рэспубліцы Беларусь за апошнія гады.