ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання (тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі) у Пружанскім раёне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў будзе праводзіцца на базе СШ № 3 ў адпаведнасці з наступнымі датамі:
26 студзеня – фізіка, хімія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, замежныя мовы;
02 лютага – руская мова, беларуская мова;
09 лютага – матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, геаграфія.
Аплата за ўдзел у тэсціраванні ажыццяўляецца грамадзянамі шляхам пералічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак РІКВ (УА Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў) (№ р/р 3632934510021 у філіяле № 529 ААБ “Беларусбанк”, г. Мінск, код 720 УНН 190194148). Пры аплаце неабходна пры сабе мець пашпарт.
Кошт тэсціравання па адным прадмеце складае 41800 (сорак адна тысяча восемсот) беларускіх рублёў.
Аплату за тэсціраванне можна ўнесці ў любым аддзяленні ААБ “Беларусбанк” пры дапамозе сістэмы “Разлік” АРІП (без зняцця камісійнага збору), у аддзяленнях “Белпошта” або ў любым іншым банку (са зняццем камісійнага збору).
Пачатак тэсціравання ў 10.00 гадзін.