Дрэннае надвор’е ў суботні дзень не перашкодзіла вучням пачатковых класаў здзейсніць вандроўку ў зялёнае царства роднага краю — лес. Падчас завочнай экскурсіі “Лес поўны цудаў” дзеці ўспомнілі ўсіх насельнікаў прыроднага згуртавання, пазнаёміліся з рэдкімі відамі раслін і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, успомнілі правілы наведвання лесу.