10 чэрвеня для дзяцей стала развітаннем са школай, з любімымі настаўнікамі і першым крокам у самастойнае жыццё.
Выпускнікоў цёпла павіншавала дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна і пажадала ім поспехаў у паступленні, спаўнення ўсяго задуманага. Са словамі падзякі да школы звярнуліся бацькі і самі выпускнікі.
Гэта была сапраўдная ўрачыстасць маладосці і прыгажосці, музыкі, любові і надзеі.
У шчаслівы шлях, дарагія выпускнікі!