Сцежкамі роднага краю

У рамках Года гістарычнай памяці вучні 9 класа здзейснілі пазнавальны велапаход па Пружанскім раёне. Яны наведалі адзінага ў мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну ў вёсцы Шубічы, якая расказала аб тым часе, калі яна была вывезена ў Германію. Далей шлях прывёў турыстаў у Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы. На яе тэрыторыі знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама вучні наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Стараволя.

Адпачынкам на прыродзе быў прадоўжаны турыстычны велапаход. Цудоўныя ўспаміны застануцца ў памяці дзевяцікласнікаў.

 

Добавить комментарий