У шосты дзень тыдня інтэрактыўная пляцоўка «У чаканні свята» паклікала да сябе пачаткоўцаў. Развіваць свае творчыя здольнасці мелі магчымасць вучні сярэдняга звяна, наведаўшы творчую лабараторыю «Навагоднія цуды сваімі рукамі». Старшакласнікі ўпрыгожвалі вокны школы, прыняўшы ўдзел у навагоднім калейдаскопе «Мазаіка на вокнах».