Грып і яго прафілактыка

     40572_124527_грипп

     Памылковым  з’яўляецца  меркаванне,  што  пераахаладжэнне  ці  прастуда  садзейнічаюць  узнікненню  грыпу.  Яны  не  выклікаюць  эпідэміі,  а  толькі  спрыяюць  больш  цяжкаму  ходу  захворвання.  Успышкі  грыпу  адзначаюцца  ў  месцах  з  вялікай  колькасцю  людзей.

      Як і  многія  іншыя  захворванні,  грып  можна  прадухіліць,  выконваючы  пэўныя  рэкамендацыі.

1.    Прытрымлівацца  здаровага  ладу  жыцця (загартоўка, фізічнае  выхаванне,  рацыянальнае  харчаванне).

2.    Захоўваць  рэжым  дня.

3.    Падчас  эпідэміі  пазбягаць  натоўпаў.

4.     Прымаць  для  прафілактыкі вітаміны (асабліва С),  есці  цыбулю,  часнок.

5.    Падчас  эпідэміі  выкарыстоўваць  аксалінавую  мазь,  інтэрферон  і  інш.,  процівірусныя  прэпараты.

6.     Насіць  ахоўную  маску.

       Рэкамендацыі  для  хворых  на  грып:

Не  рызыкуйце:  не  пераносьце  грып  “на  нагах”,  пры  першых  сімптомах  хваробы  кладзіцеся  ў  ложак.

Хвораму  трэба  даваць  у  вялікай  колькасці вітамінізаванае  піццё (сокі,  морсы, чай  з  лімонам, малінай,  ліпай,  мёдам).

Для  хворага  рэкамендуецца  асобны  посуд,  бялізна і,  пажадана,  асобны  пакой.

Рэгулярна  праветрывайце і  рабіце  вільготную  ўборку  ў  памяшканні.

Абмяжуйце  кантакты  з  хворым.

Добавить комментарий