Сустрэча ў школе

      5 лютага адбылася сустрэча 8 — 11 класаў з начальнікам РАНС А. А. Ганчаровым на тэму «Навучальныя ўстановы МНС запрашаюць». У ходзе гутаркі Андрэй Аляксандравіч расказаў старшакласнікам аб сучасных умовах навучання прафесіі выратавальніка ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, назваў асноўныя патрабаванні да людзей гэтай прафесіі. Вучні атрымалі буклеты, у якіх можна больш падрабязна пазнаёміцца з навучальнымі ўстановамі дадзенага профілю.

    А з вучнямі 5 — 7 класаў была праведзена гутарка аб пажарнай бяспецы, прадстаўлена статыстыка аб загінуўшых у час пажараў. Вучні яшчэ раз успомнілі правілы паводзін пры пажары.

Добавить комментарий