10 лютага для вучняў 8 — 11 класаў адчыніла дзверы літаратурная гасцёўня «Без чалавечнасці не будзе вечнасці», прысвечаная 100-гадоваму юбілею А. Куляшова. Назва мерапрыемства найлепшым чынам адлюстроўвае яго змест. Прагучалі ўзоры грамадзянска-патрыятычнай, інтымнай і пейзажнай лірыкі паэта. Падчас гасцёўні былі закрануты асноўныя этапы жыцця і станаўлення творчай асобы выдатнага беларускага паэта.