Канікулы з карысцю

Адкрыты дыялог «Горькая иллюзия» прайшла ў школе для вучняў старшых класаў. Педагог сацыяльны пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення першых алкагольных напояў, паведаміла аб шкодным уздзеянні алкаголя на арганізм чалавека. Прысутныя праглядзелі і абмеркавалі медыя-прэзентацыю «Горькая правда о горьком пиве».  Школьнікам яшчэ раз нагадалі аб адказнасці напаўналетніх за ўжыванне алкагольных напояў ў грамадскіх месцах, аб разбуральнай сіле рэкламы, аб невыкананні законаў, якія датычацца продажу і ўжывання алкаголя. Таму кожны павінен клапаціцца аб сваім здароўі і весці здаровы лад жыцця.

Добавить комментарий