У бягучым навучальным годзе ў школе абагульняецца вопыт настаўніка фізікі Семянчук В. М. па тэме «Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках фізікі даследчым метадам». Валянціна Мікалаеўна неаднаразова дзялілася вопытам сваёй работы на пасяджэннях метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізіка-матэматычнага цыкла, на педагагічным савеце, нарадах пры дырэктару. А 18 лютага педагогі школы мелі магчымасць пазнаёміцца з вопытам Валянціны Мікалаеўны па дадзенай тэме, наведаўшы ўрок фізікі ў 9 класе па тэме «Віды сіл трэння. Сілы супраціўлення асяроддзя».