Мая сям’я – мая мясціна

Пад такой назвай 15 мая прайшла гадзіна маральнасці, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і. Асноўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў вучняў адносін да сям’і як да каштоўнасці. Школьнікі дзяліліся меркаваннямі аб тым, якой павінна быць сям’я, якую ролю выконвае кожны з яе членаў, як трэба будаваць сямейнае жыццё. На мерапрыемства быў запрошаны айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы. У сваім слове святар падкрэсліў, што сям’я-гэта адзінства, малая Царква, у якой павінна прысутнічаць, перш за ўсё, любоў. Таксама ён звярнуў увагу на значэнне сям’і для кожнага чалавека і асабліва для дзіцяці. Айцец Сергій растлумачыў, што сям’я ў хрысціянстве заўсёды шанавалася вельмі высока, а шлюб з’яўляецца адным з царкоўных таямніц. Тэма мерапрыемства для навучэнцаў была актуальнай і выклікала жывую цікавасць.

Добавить комментарий