Працуюць з задавальненнем

11 старшакласнікаў падчас летніх канікул аддаюць перавагу актыўнай працы. Нашы дзеці, натхніўшыся працай у студатрадзе, ужо трэці тыдзень індывідуальна працаўладкаваны і працуюць у ААТ «Шані-аграпрадукт». Хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі з карысцю правесці летнія канікулы і дапамагчы роднай гаспадарцы. Дзеці поўныя запалу, працуюць з энтузіязмам, ім цікава ўласнымі сіламі зарабляць грошы. Школьнікі вучацца дысцыпліне, адказнасці, хутчэй сталеюць, вызначаюцца з выбарам прафесіі. Першы працоўны вопыт дае ім магчымасць прыгледзецца да прафесій у сельскай вытворчасці.

Добавить комментарий