У школе прайшоў Тыдзень нямецкай мовы

З 11 па 15 снежня ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень нямецкай мовы. Ён быў насычаны мерапрыемствамі для розных  узроставых груп. Для малодшых школьнікаў быў арганізаваны інтэлектуальны турнір «Знаўца нямецкай мовы», дзе вучні паказалі свае веды па розных тэмах. Навучэнцам 5-6 класаў была прапанавана пазнавальна-забаўляльная праграма «Каляды», у ходзе якой яны пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Каляд у Германіі. Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел гульні «Хто хоча стаць мільянерам?» А старшакласнікі сталі ўдзельнікамі конкурснай праграмы «Усё пра прадукты». Цікавыя і забаўляльныя нумары нікога не аставілі абыякавымі.

Добавить комментарий