ШАГ для старшакласнікаў «Радзіма мая ў асобах. Захавальнікі прыгожага»

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая ў асобах. Захавальнікі прыгожага» (пра дзеячаў культуры і мастацтва) для старшакласнікаў прайшла з удзелам кіраўніка гуртка сольных спеваў «Вясёлыя ноткі» Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Чэчка Н.У. З мэтай актывізацыі ведаў аб культуры і мастацтве Беларусі вучні адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны. У ходзе адкрытай размовы яны пазнаеміліся са знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі. Чэчка Наталля Уладзіміраўна пазнаеміла прысутных са сваёй работай, запрасіла наведаць бібліятэку і знайсці справу па душы.

 

Добавить комментарий