Гадзіна інфармавання «Насустрач выбарам -2024» прайшла ў Шаняўскім выбарчым участку №21

Вучні 8 і 9 класаў наведалі Шаняўскі выбарчы ўчастак №21, дзе выконваючая абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляева І.Р. пазнаёміла прысутных з ходам электаральнай кампаніі, алгарытмам работы сельскай і ўчастковай выбарчай камісій, перыядам датэрміновага галасавання, змяненнямі ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Будучым выбаршчыкам, якім праз некалькі гадоў споўніцца 18 і можна прымаць удзел у такіх важных для краіны мерапрыемствах, інфармацыя аб выбарах патрэбная, карысная і неабходная.

Добавить комментарий