Настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы айцец Сергій правёў сустрэчу з вучнямі 1-4 класаў, на якой шла размова аб значэнні праваслаўных свят у жыцці чалавека. Дзеці пазнаёміліся з некаторымі абрадамі, традыцыямі святкавання. Айцец Сергій нагадаў школьнікам, што вера павінна ісці ад самога чалавека, яго справы і дзеянні павінны ісці па царкоўных канонах, неабходна прытрымлівацца запаведзяў Божых. Рабята пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Ефрасінні Полацкай, якая вельмі шмат зрабіла для сваёй Бацькаўшчыны.