З 16 па 30 красавіка ў нашай школе праводзілася акцыя «Дом без насілля». Вучні 9 — 11 класаў наведалі пазнавальную гадзіну «Мой дом — мая крэпасць», паўдзельнічалі ў адкрытым мікрафоне «Дом без насілля», абмеркавалі пытанні на тэму «Як абараніцца ад дамашняга насілля?». Пачаткоўцам была прапанавана гульня «Мае пачуцці».
Для вучняў сярэдняга звяна праведзены гадзіны інфарміравання «Дзе знайсці дапамогу?».
У рамках акцыі ў школе аформлены інфармацыйны стэнд «Дом без насілля».