«Вітамінка і яе сакрэты»

У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Школа — тэрыторыя здароўя» для вучняў 4 класа быў праведзены  ўрок здароўя «Вітамінка і яе сакрэты». Разам з Втіамінкай дзеці здзеснілі падарожжа ў Краіну здароўя. Для іх былі прапанаваны шматлікія конкурсы: адгадаць загадкі пра прадметы асабістай гігіены, адабраць карысныя і некарысныя прадукты, скласці «Азбуку здароўя» і г.д. Які ж урок здароўя без зарадкі? Яна таксама прысутнічала для школьнікаў. Усе адзінагалосна прыйшлі да высновы, што неабходна весці здаровы лад жыцця, есці больш свдавіны і гародніны, займацца спортам.

Добавить комментарий