Да юбілея Брэсцкай вобласці

У 2024 годзе Брэсцкай вобласці спаўняецца 85 гадоў. У рамках гэтага старшакласнікі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Брэсцкая вобласць. Я тут жыву», у ходзе якой павінны былі прайсці 4 станцыі: «Брэстчына турыстычная», «Брэстчына спартыўная», «Брэстчына прамысловая» і «Брэстчына геаграфічная».  Ім патрэбна было скласці раёны Брэсцкай вобласці разам, выбраць прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў, назваць помнікі архітэктуры і вядомых спартсменаў. Для некаторых інфармацыя была новай і пазнаваўчай. Удзельнікі гульні зразумелі, што дасягненні вобласці магчымы толькі дзякуючы працы людзей, якія тут жывуць, для якіх гэты край  — радзіма.

Добавить комментарий