Вучні 4,7, 8 класаў здзеснілі адукацыйную экскурсію ў “Ружанскі палацавы комплекс князёў Сапегаў”

У рамках вучэбных прадметаў “Чалавек і свет”, “Гісторыя Беларусі”, “Мастацтва” вучні 4,7, 8 класаў здзеснілі адукацыйную экскурсію ў “Ружанскі палацавы комплекс князёў Сапегаў”. Палацавы комплекс у Ружанах – адзін з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў.  Ружанскі палац  з’яўляецца адным з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII—XVIII стст. Пабудаваны ў 17841786 гг. ў пераходным стылі ад барока да класіцызму. У адрэстаўраваным усходнім флігелі адчынены музей, прысвечаны гісторыі роду Сапегаў. Выстава паказвае дзейнасць Сапегаў, гісторыю мястэчка Ружанаў, помнікі архітэктуры таго часу.  У заходнім флігелі знаходзіцца экспазіцыя прысвечаная гісторыі Ружан — галоўнай рэзідэнцыі рода Сапегаў, а таксама экспазіцыйны зал «Гасцёўня канцлера», дзе ў інтэр’ерах XVII—XVIII стагоддзяў праводзяцца тэатралізаваныя гістарычныя рэканструкцыі. Захапляюць і руіны Ружанскага палацу.

Добавить комментарий