Завяршаючым акордам тыдня педагагічнага майстэрства стаў семінар-практыкум для педагогаў установы адукацыі “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці”, на якім з дапамогай інтэрактыўных практык педагогі стварылі мадэль педагагічнай кампетэнтнасці настаўніка, назвалі асноўныя паказчыкі і крытэрыі паспяховасці як педагога, так і вучня. Семінар садзейнічаў павышэнню прафесійных кампетэнцый настаўніка і быў эфектыўным сродкам пазнання новай інфармацыі ў рабоце педагогаў.