Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2014/2015 навучальным годзе

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць 2014/2015 навучальнага года для навучэнцаў ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, устанаўліваецца з 1 верасня 2014 г. па 30 мая 2015 г. Навучальныя заняткі праводзяцца з 1 верасня 2014 г. па 29 мая 2015 г.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2014 г.  па 25 кастрычніка 2014 г.;

другая – з 3 лістапада 2014 г.  па 27 снежня 2014 г.;

трэцяя – з 12 студзеня 2015 г.  па 21 сакавіка 2015 г.;

чацвёртая – з 30 сакавіка 2015 г.  па 30 мая 2015 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён з 26 кастрычніка 2014 г.  па 2 лістапада 2014 г. уключна;

зімовыя – 15 дзён з 28 снежня 2014 г.  па 11 студзеня 2015 г.  уключна;

вясновыя – 8 дзён з 22 сакавіка 2015 г.  па 29 сакавіка 2015 г.  уключна;

летнія – 93 дні  з 31 мая 2015 г.  па 31 жніўня 2015 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 79  дзён з 14 чэрвеня 2015 г. па 31 жніўня 2015 г. уключна.

Добавить комментарий