План работы бібліятэкі ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на 2024/2025 навучальны год

І.Мэта і задачы школьнай бібліятэкі

Мэта: садзейнічаць працэсу навучання і выхавання навучэнцаў, ажыццяўленне інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.

Задачы:

— забеспячэнне доступу да інфармацыі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;

— аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам установы ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці;

— правядзенне мерапрыемстваў па захаванасці мастацкага, метадычнага і навучальнага фондаў бібліятэкі;

— арганізацыя работы па камплектаванні, уліку, выдачы дакументаў і вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду;

— правядзенне мерапрыемстваў па прапагандзе чытання, з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і форм працы;

— аказанне кансультацыйнай дапамогі навучэнцам, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі;

— выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, адраджэнне духоўных каштоўнасцей, любові да сваёй Радзімы, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму.

II. Асноўныя функцыі школьнай бібліятэкі:

Інфармацыйная – прадастаўленне магчымасці выкарыстання інфармацыі незалежна ад яе віду, фармату і носьбітаў.

Выхаваўчая – спрыяе развіццю пачуцця патрыятызму ў адносінах да дзяржавы, свайго краю і школы.

Культуралагічная – арганізацыя мерапрыемстваў, якія выхоўваюць культурную і сацыяльную самасвядомасць, садзейнічаюць эмацыйнаму развіццю навучэнцаў.

Адукацыйная – падтрымка і забеспячэнне адукацыйных мэт, сфарміраваных у задачах развіцця школы і ў адукацыйных праграмах па прадметах.

III. Напрамкі дзейнасці бібліятэкі:

  • работа з навучэнцамі;
  • інфармацыйныя і іншыя агляды літаратуры;
  • гутаркі аб навыках работы з кнігай;
  • падбор літаратуры для пазакласнага чытання;
  • удзел у раённых і абласных конкурсах;
  • выкананне бібліяграфічных запытаў;
  • падтрымка агульнашкольных мерапрыемстваў.

п/п

Змест работы Тэрмін Удзельнікі Адказны
                     Масавая работа
1 Правядзенне мерапрыемстваў згодна з  планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы на працягу года бібліятэкар
                     Даведачна-бібліяграфічная работа
2 Інфармаванне настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў аб новых паступленнях  перыядычных выданняў, мастацкай літаратуры, электронных рэсурсаў на працягу года 1 – 10 кл. бібліятэкар
3 Работа з электронным каталогам, уліковай картатэкай «Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі»,  рэгістрацыя перыядычных выданняў на працягу года бібліятэкар
4 Афармленне інфармацыйнай даведкі  “Пісьменнікі – юбіляры 2024/2025 гг.” верасень 1 – 10 кл.. бібліятэкар
5 Падрыхтоўка календара памятных дат на год 1 – 10 кл. бібліятэкар
6 Падрыхтоўка матэрыялаў на сайт установы адукацыі на працягу года бібліятэкар
7 Работа з праграмай “БібліЁграф” на працягу года бібліятэкар
8 Своечасовыя  запісы ў інвентарныя кнігі, кнігі сумарнага ўліку. Сістэматычны ўлік работы бібліятэкі ў дзённіку на працягу года бібліятэкар
9 Падрыхтоўка бібліяграфічнага паказальніка для пазакласнага чытання на лета “Лета з добрай кнігай» май 1 – 10 кл. бібліятэкар
                         Работаз вучнямі і іх бацькамі, метадычная работа
10 Інфармаванне бацькоў і вучняў аб плаце за карыстанне падручнікамі жнівень- верасень бібліятэкар, кл. кіраўнікі
11 Вывучэнне Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Аб арганізацыі ў 2024/2025 навучальным годзе работы бібліятэк устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі” верасень бібліятэкар

 

12 Гутаркі па правілах карыстання бібліятэкай, кніжным фондам. Правядзенне аглядавай праграмы “Да падручніка з беражлівасцю!” на працягу года 1 – 10 кл. бібліятэкар

 

13 Экскурсія ў бібліятэку “Падарожжа па кніжнаму свету” верасень 1 кл. бібліятэкар
14 Адкрыты дыялог для вучняў і бацькоў  “Карысць і шкода  інтэрнэту” лістапад 8 – 9 кл. бібліятэкар
15 Бібліятэчная гадзіна «Кніга – спадарожніца твая» снежань 5 – 8 кл. бібліятэкар
16 Падбор літаратуры ў дапамогу класным кіраўнікам на працягу года 1 – 10 кл. бібліятэкар,
17 Штомесячныя выставы да юбілейных дат рускіх і беларускіх пісьменнікаў на працягу года 1 – 10 кл. бібліятэкар
18 Афармленне ў кабінетах кніжных выстаў па творчасці пісьменнікаў, творы якіх вывучаюцца на ўроках на працягу года 1 – 10 кл. бібліятэкар, заг. кабінетаў
19 Фарміраванне інфармацыйнай культуры чытання, гутаркі аб прачытанных кнігах. Рэклама новай  літаратуры, якая паступіла ў бібліятэку на працягу года 1 – 10 кл. бібліятэкар

 

20 Падбор літаратуры для чытання на лета «Лета з добрай кніжкай» май 1 – 10 кл. бібліятэкар

 

Добавить комментарий