У рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. сумесна з педагогам-арганізатарам Калядой А.Г. правялі для навучэнцаў 5-7 класаў інтэрактыўную піянерскую гульню «Памяць пакаленняў». Атрыманы досвед садзейнічаў фарміраванню пачуцця гонару за нашу гісторыю, за дасягненні беларускага народа. Вучні 1-4 класаў пагулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры. Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «Новы год у розных краінах свету».