Традыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі з вынасам сцяга і выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы і педагогі пазнаёміліся з планам работы на чвэрць, атрымалі пажаданні на плённую і выніковую працу.