Зіма прыносіць усім шмат радасці і задавальнення. Можна катацца на санках, «ватрушцы», лыжах, проста на лёдзе. Але многія не задумваюцца аб правілах бяспечных паводзін у зімовы перыяд. З мэтай інфармавання вучняў аб стане дарожна-транспартнага траўматызму ў краіне і раёне, прафілактыкі траўматызму ў зімовы перыяд сярод непаўналетніх начальнік ДАІ Пружанскага РАУС Мышкевіч С.М. правёў прафілактычны занятак з усімі вучнямі школы. У даступнай форме Сяргей Міхайлавіч растлумачыў дзецям правілы паводзін на дарозе, нагадаў аб адказнасці за правапарушэнні.