Да раённай акцыі «Падтрымаем птушак» праяўляюць інтарэс не толькі малодшыя школьнікі. Вучні 5-6 класаў сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І. арганізавалі творчую майстэрню, падчас якой вырабілі экакармушкі для птушак. У справу пайшлі яблыкі, батон, зерне, насенне. Майстар-клас, які арганізавала Ірына Міхайлаўна, прыйшоўся даспадобы творцам. Вынікам працы сталі розныя па стылі і напаўненні кармушкі, якія разам з настаўнікамі былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. Падтрымайце птушак зімой!