“Мова родная – мова модная”

З 13 па 18 студзеня ў школе праходзіў  тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. Пачаўся тыдзень агульнашкольнай лінейкай, на якой вучні былі пазнаёмлены з планам  правядзення тыдня. У гэты ж дзень вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе па беларускай мове “Пішам прыгожа”,  а вучні старэйшых класаў даведаліся пра традыцыі святкавання Каляд у пазнавальнай гадзіне “Добры вечар, шчодры вечар!” У аўторак вучні 1-4 класаў наведалі відэасалон “Мультфільмы па-беларуску”. Гледачы атрымалі многа добрых і захапляльных эмоцый.  А для вучняў 5-6 класаў была праведзена займальная інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”, дзе вучні  з захапленнем і запалам  разгадвалі рэбусы, шарады, анаграмы.  Усе  жадаючыя змаглі наведаць выставу ў бібліятэцы “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”.  У сераду вучні школы змаглі паказаць свае таленты ў конкурсе чытальнікаў вершаў “Расцём беларусамі” і конкурсе песень “Спяваем па-беларуску”. Цікава прайшла гульня-падарожжа “Гучы, маё роднае слова!”  для вучняў пачатковых класаў.   Дэманстравалі сваю эрудыцыю вучні 7-8 класаў у інтэлектуальнай гульні “У родным слове – цэлы свет”. Турнір-віктарына “Па краіне гукаў і літар”  прайшоў у пятніцу. Дзякуючы мерапрыемству вучні замацавалі і пашырылі веды па беларускай мове. У акцыі “Далучыся да народнай мудрасці” ахвотна прымалі ўдзел і вучні, і настаўнікі. Успаміналі прыказкі, фразеалагізмы, загадкі, народныя прыкметы. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Добавить комментарий